Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.11.2019

18 лістапада 2019 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай  адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь С.А.Шаўчэнка, спецыялісты Міністэрства па падатках і зборах, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб механізме празлежвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза» Шаўчэнка С.А. адзначыла, што мэтай Пагаднення з’яўляецца стварэнне ўмоў, якія выключаюць выкарыстанне розных схем ухілення ад выплаты мытных і падатковых выплат, пацвярджэнне законнасці абароту тавараў пры іх перамяшчэнні з тэрыторыі адной дзяржавы-члена ЕАЭС на тэрыторыю другой дзяржавы-члена ЕАЭС і забеспячэнне кантролю за аперацыямі, звязанымі з абаротам тавараў.


Дэпутатамі зададзены шэраг пытанняў, якія дакранаюцца парадку рэалізацыі Пагаднення, распрацоўкі і функцыянавання праграмнага забеспячэння, а таксама магчымасцей практычнага прымянення норм Пагаднення пасля яго ратыфікацыі. Прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць праект Закона.

Таксама на пасяджэнні разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць