Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

18.02.2021

18 лютага 2021 года члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Васількоў М.А. і Азаранка У.М. прынялі ўдзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь «Аб выніках выканання паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны ў 2020 годзе і задачах на 2021 год».

У пасяджэнні калегіі прынялі ўдзел Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Субоцін А.М., прадстаўнікі зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання і ведамстваў.

З дакладам аб выніках работы ў 2020 годзе выступіў Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі БеларусьДрожжа В.А. У прыватнасці адзначыў, што ў 2020 годзе падпарадкаванымі арганізацыямі забяспечана выкананне асноўных мэтавых паказчыкаў, якія з’яўляюцца ключавымі пры ацэнцы дзейнасці міністэрства. Лесааднаўленне і лесаразвядзенне праведзены на плошчы 47,2 тыс. га., закладзена 39 тыс. га новых лясоў. У сістэме Мінлясгаса з усіх відаў высечак нарыхтавана 21,7 млн. куб. м. ліквіднай драўніны (больш за 48 працэнтаў — шматаперацыйнай тэхнікай), у дрэваапрацоўчых цэхах перапрацавана 6,05 млн. куб. м. драўніны.

Падчас выніковага пасяджэння калегіі былі разгледжаны і абмеркаваны пытанні развіцця галіны. Падкрэслена важнасць мерапрыемстваў па ўзнаўленні лясоў: адным з ключавых паказчыкаў работы лясгасаў у бягучым годзе павінна стаць якасць лесааднаўлення. Павысіць эфектыўнасць выкарыстання лясных рэсурсаў за кошт удасканалення сістэмы кіравання павінна Адзіная дзяржаўная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку драўніны і здзелак з ёй.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць