Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

18.02.2021

18 лютага 2021 года пад старшынствам А.П.Каляснёвай адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.

На пасяджэнні разглядалася пытанне «Аб асобных аспектах заканадаўчага рэгулявання прафесійнай адукацыі ў праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі».

У пасяджэнні акрамя дэпутатаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы прынялі ўдзел дэпутаты Бегеба В.К., Крэч В.З., Сонгін А.Г., а таксама адказныя работнікі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі і юрыдычнага аддзела Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Каспяровіч С.А. прадставіў асноўныя змены ў праекце новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, якія датычацца ўзроўняў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, а таксама дадатковай адукацыі дарослых. Ён адзначыў, што гэтыя новаўвядзенні будуць спрыяць развіццю адукацыйных узроўняў, закліканых займацца падрыхтоўкай грамадзян да іх запатрабаванасці ў народна-гаспадарчым комплексе, ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства.

У ходзе дыскусіі падымаліся пытанні аптымізацыі сістэмы прафесійнай адукацыі, акрэдытацыі ўстаноў адукацыі, новых формаў іх узаемадзеяння, атэстацыі навучэнцаў, абноўленай структуры вышэйшай адукацыі, працаўладкавання, размеркавання і накіравання на працу выпускнікоў і шэраг іншых пытанняў.

Дасягнута дамоўленасць аб тым, што ўзнятыя ў ходзе пасяджэння пытанні будуць дэталёва прапрацаваны ў адпаведных структурных падраздзяленнях Міністэрства адукацыі і затым вынесены на разгляд рабочай групы па дапрацоўцы законапраекта.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by