Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

18.02.2021

18 лютага 2021 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у ПА АБСЕ Савіных А.У. прыняў удзел у Каардынацыйнай сустрэчы кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў – членаў АДКБ у Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў фармаце відэаканферэнцыі.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні каардынацыі дзеянняў і ўзгаднення пазіцый парламенцкіх дэлегацый па прасоўванні сумесных аб’яднальных ініцыятыў на маючым адбыцца зімовым анлайн-пасяджэнні ПА АБСЕ 24 – 26 лютага 2021 года і 29-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ 6 – 10 ліпеня 2021 года у г. Бухарэсце.

А.У.Савіных прадставіў увазе членаў Асамблеі праект рэзалюцыі «Прадухіленне спажывання наркотыкаў сярод дзяцей і моладзі», які беларуская дэлегацыя плануе ініцыяваць на летняй сесіі ПА АБСЕ.


У сустрэчы прынялі ўдзел члены парламенцкіх дэлегацый Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана, а таксама кіраўніцтва Сакратарыята ПА АДКБ.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць