Рус Бел Eng
18.02.2022

18 лютага 2022 года член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у ПА АБСЕ Карась Д.М. прыняў удзел у Каардынацыйнай сустрэчы кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў фармаце відэаканферэнцыі.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні каардынацыі знешнепалітычнай дзейнасці і ўзгаднення пазіцый парламенцкіх дэлегацый дзяржаў — членаў АДКБ у Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Абмяняліся думкамі па парадку дня будучага зімовага пасяджэння ПА АБСЕ (24 — 25 лютага 2022 г.).

Выступаючы на пасяджэнні, Д.М.Карась падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь надае прынцыповае значэнне ўмацаванню парламенцкай салідарнасці ў ацэнцы ключавых міжнародных палітычных падзей, а таксама каардынацыі намаганняў ва ўмовах недружалюбных і неканструктыўных праяў з боку асобных дзяржаў Захаду. Беларускі парламентарый інфармаваў аб пераканаўчых выніках правадзімага ў краіне інклюзіўнага грамадска-палітычнага дыялогу, аб ходзе і чакаемых выніках рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, які адбудзецца 27 лютага 2022 г.

Акрамя таго, Д.М.Карась паведаміў пра намер дэлегацыі Парламента Рэспублікі Беларусь ініцыяваць вылучэнне праекта рэзалюцыі ПА АБСЕ на тэму “Прадухіленне спажывання наркотыкаў сярод дзяцей і моладзі” на 29-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ у г. Бірмінгеме (Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі) і заклікаў парламенцкія дэлегацыі падтрымаць яго.

“Беларусь цвёрда настроена на барацьбу з наркатрафікам і актыўна прасоўвае гэтую тэму ў ПА АБСЕ. Мы ўжо выступалі аўтарамі рэзалюцыі аб своечасовым рэагаванні на з’яўленне новых псіхаактыўных рэчываў, прынятай на 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ 2017 года ў г. Мінску. Застаемся вельмі матываванымі для працягу работы над названай тэмай“ — адзначыў дэпутат.

У сустрэчы прынялі ўдзел члены парламенцкіх дэлегацый Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана ў ПА АБСЕ, а таксама кіраўніцтва Сакратарыята ПА АДКБ.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by