Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.03.2019

18 сакавіка 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Калінкавіцкай выбарчай акрузе №41 Адаменка Я. Б. правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях у г. Калінкавічы.

Прыём грамадзян прайшоў у грамадскай прыёмнай грамадскага аб'яднання «Белая Русь» сумесна са старшынёй раённай арганізацыі Валерыем Мікалаевічам Хутлікавым.

Да дэпутата звярнуліся жыхары аднаго з шматпавярховых дамоў горада Калінкавічы. Сваю праблему яны выказалі так: дому 30 гадоў, і за гэты час у ім ні разу не рабілі капрамонту, вырабілі толькі замену ліфта. Між тым, па словах заяўнікаў, звонку ад сцен абвальваецца абліцавальная плітка, у кватэрах ўтварыліся шчыліны, якія нічым нельга заладзіць. Але самай вялікай праблемай дома яны назвалі склеп, дзе пануе поўная антысанітарыя. Менавіта садзейнічання пра ўключэнне дома ў графік капрамонту заяўніцы і прасілі ў дэпутата.

Адаменка Яўген Буніслававіч тут жа звязаўся з кіраўніком раёна Гваздзем Сяргеем  Аляксандравічам, абмеркаваў гэтую праблему і дамовіўся аб камісійным абследаванні названага дома, каб на падставе вынесенага заключэння ў далейшым прыняць рашэнне, калі і ў якім аб'ёме правесці рамонт дома. Акрамя таго, парламентарый праінфармаваў заяўнікаў аб тым, што ў раёне існуе праграма капрамонтаў жылля па гадах на 2015-2020 гады, і кожны жыхар можа прыйсці ў райвыканкам і азнаёміцца з ёй.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць