Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.12.2018

18 снежня 2018 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. уручыў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь выдатнаму беларускаму мастаку-графіку Агуновіч Э.К.

Віншуючы мастака з юбілеем, Б.К.Пірштук адзначыў, што Эдуард Канстанцінавіч — чалавек надзвычайнага лёсу і таленту, член Саюза мастакоў СССР, заслужаны работнік культуры Беларускай ССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, усё жыццё прысвяціў таму, што ўслаўляў краіну, гераічны і працавіты беларускі народ. Яго творы выстаўлены ў многіх музеях Беларусі і за мяжой.

Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што Э.К.Агуновіч з асаблівай цеплынёй адносіцца да сваёй малой радзімы — горада Рэчыцы. Створаная ім у гонар Еўфрасінні Полацкай капліца стала сапраўднай візітнай карткай роднага горада.

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і прапаганду беларускага мастацтва намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Пірштук Б.К. уручыў Э.К.Агуновічу вышэйшую ўзнагароду Парламента і пажадаў моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і творчых поспехаў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць