Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

18.12.2020

18 снежня 2020 года на вячэрнім пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў дэпутацкі корпус разгледзеў пакет бюджэтных законапраектаў на 2021 год.

У двух чытаннях быў прыняты праект Закона «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2021 год», які прадставілі Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Касцевіч І.А. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Мурына Ю.Р.

У законапраекце вызначаны крыніцы фарміравання даходаў бюджэту фонду, іх аб’ём і напрамкі выкарыстання сродкаў фонду, устанаўліваецца парадак выканання бюджэту фонду.

Даходы бюджэту фонду разлічаны ў суме 19 120,4 млн. рублёў, або 108,9 працэнта да бюджэту фонду за 2020 год.

Асноўную долю ў структуры ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне займаюць абавязковыя страхавыя ўзносы працадаўцаў і працуючых грамадзян – 98,1 працэнта, або 16 841,9 млн. рублёў.

З гэтага года ўстаноўлена выплата абавязковых страхавых узносаў за ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу. Такіх паступленняў на 2021 год прадугледжана ў суме 1,3 млн. рублёў (менш за 0,01 працэнта).

Узносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне разлічаны ў суме 192,9 млн. рублёў (1,1 працэнта).

Непадатковыя даходы бюджэту фонду складаюць 325,3 млн. рублёў. Найбольшую ўдзельную вагу (58,2 працэнта) ў непадатковых даходах бюджэту фонду займаюць даходы ад размяшчэння сродкаў прафесійнага пенсіённага страхавання ў суме 189,4 млн. рублёў, іншыя непадатковыя даходы складаюць 135,9 млн. рублёў.

Субвенцый з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэт фонду плануецца на ўзроўні 1,6 млрд. рублёў, асноўная маса якіх –– гэта выдаткі, што згодна з заканадаўствам ажыццяўляюцца з рэспубліканскага бюджэту.

Расходы бюджэту фонду разлічана ў суме 18 787,6 млн. рублёў.

Асноўная частка расходаў бюджэту фонду (78,8 працэнта) ў суме 14 810,6 млн. рублёў накіроўваецца на фінансаванне пенсійнага забеспячэння.

Агульная сума расходаў бюджэту фонду, якія накіроўваюцца на фінансаванне дапамог, складае 3 688,1 млн. рублёў, або 19,6 працэнта расходаў бюджэту. Акрамя таго, запланавана фінансаванне па іншых артыкулах расходаў у адпаведнасці з мэтавым прызначэннем сродкаў фонду.

У цэлым бюджэт фонду на 2021 год сфарміраваны з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме 332,8 млн. рублёў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам падлягаюць назапашванню. Выкананне бюджэту фонду будзе ажыццяўляцца праз адзіны казначэйскi рахунак.

Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Селіверстаў Ю.М. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Васюкоў В.М. выступілі з дакладамі па праекце Закона «Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь», які быў прыняты ў двух чытаннях.

Уносімыя законапраектам змяненні накіраваны на прывядзенне Кодэкса ў адпаведнасць c Жыллёвым, Банкаўскім і Працоўным кодэксамі, законамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, з 2021 года законапраектам прапануецца:

індэксацыя ставак зямельнага, экалагічнага падатку, падатку за здабычу (адабранне) прыродных рэсурсаў, падаходнага падатку з фізічных асоб у фіксаваных сумах і адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб у мэтах адаптацыі іх да інфляцыйных працэсаў;

павелічэнне ставак акцызаў на тытунёвыя вырабы на 15 працэнтаў;

скарачэнне пераліку харчовых тавараў і тавараў для дзяцей, абкладаемых ПДВ па стаўцы 10 працэнтаў;

устанаўленне стаўкі падатку на дабаўленую вартасць у памеры 10 працэнтаў пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і (або) пры рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў;

адмена збірання пэўных падаткаў;

павелічэнне з адной да двух базавых велічынь стаўкі збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму і збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці.

У рамках кансалідацыі бюджэтных сродкаў ва ўмовах неабходнасці вышукання дадатковых сродкаў для барацьбы з каронавірусам, у тым ліку вакцынацыі і дадатковага стымулявання медыцынскага персаналу, які працуе з інфіцыраванымі COVID-19, праектам Закона прадугледжваецца:

падаткаабкладанне падаткам на прыбытак па стаўцы 30 працэнтаў аператараў сотавай рухомай электрасувязі, назначанага ў аператара па абавязковым аказанні ўніверсальных паслуг электрасувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прыбытку камерцыйных мікрафінансавых арганізацый, уключаных у рэестр мікрафінансавых арганізацый;

падаткаабкладанне падаходным падаткам па стаўцы 13 працэнтаў даходаў фізічных асоб, атрыманых па працоўных дагаворах ад рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій і рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень»;

даванне права Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў на павелічэнне ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб да чатырох разоў, абласным Саветам дэпутатаў — да двух разоў;

павелічэнне з 0,7 працэнта да 1,5 працэнта стаўкі арэнднай платы і зямельнага падатку за зямельны ўчастак, дадзены для размяшчэння гандлёвых цэнтраў;

увядзенне мясцовага збору за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з узгодненым Урадам Рэспублікі Беларусь з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь рашэннем па адмене дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху законапраектам прадугледжаны пераход да спагнання транспартнага падатку з арганізацый і фізічных асоб.

Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь таксама прадставіў праект Закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год», з судакладам выступіла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Ніжэвіч Л.І.

Праект рэспубліканскага бюджэту і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і г. Мінска на 2021 год распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны з улікам складаемай эканамічнай сітуацыі.

Ключавой задачай развіцця Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе будзе з’яўляцца забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, сацыяльная абароненасць насельніцтва і павышэнне на гэтай аснове дабрабыту беларускага народа.

Даходы па праекце рэспубліканскага бюджэту на 2021 год прадугледжваюцца ў суме 23 303,5 млн. рублёў, што на 1 470,4 млн. рублёў (або 6,7 працэнта) больш чаканага выканання 2020 года.

Асноўнымі крыніцамі падатковых даходаў рэспубліканскага бюджэту з’яўляюцца: падатак на дабаўленую вартасць, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.

Расходы па праекце рэспубліканскага бюджэту на 2021 год сфарміраваны ў суме 27 350,5 млн. рублёў, або 105,2 працэнта да чаканага выканання 2020 года.

У 2021 годзе асноўнымі задачамі для сектара дзяржаўных фінансаў з’яўляюцца забеспячэнне эканамічнага росту на аснове павышэння эфектыўнасці выкарыстання знешніх і ўнутраных рэсурсаў і скарачэння рэгіянальных дыспрапорцый.

У 2021 годзе ўзмоцніцца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту.

У прыярытэце — фінансаванне адукацыі і аховы здароўя, а таксама рэалізацыя мер, накіраваных на павышэнне якасці жыцця насельніцтва, падтрымку мнагадзетных сямей. Прадугледжана фарміраванне сямейнага капіталу ў суме 341,5 млн. рублёў. Значную частку ў бюджэце складуць расходы на аплату працы, пенсіі, стыпендыі, дапамогі, другія выплаты, сродкі на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў.

На 2021 год фарміраванне праекта рэспубліканскага бюджэту праведзена з дэфіцытам у памеры 4 046,9 млн. рублёў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by