Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
18 студзеня 2021 года па ініцыятыве турэцкага боку адбылася анлайн-сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Турэцкай Рэспублікі Савіных А.У. з дэпутатам Вялікага нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі, кіраўніком міжпарламенцкай групы дружбы з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь С.Эсерам.

А.У.Савіных праінфармаваў свайго турэцкага калегу аб палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і эпідэміялагічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Падрабязна расказаў пра мэты і задачы маючага адбыцца шостага Усебеларускага народнага сходу.
У ходзе гутаркі асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню пытанняў далейшага паглыблення міжпарламенцкіх кантактаў, магчымай арганізацыі і правядзення другога Беларуска-Турэцкага інвестыцыйнага форуму.
С.Эсер у сваю чаргу падкрэсліў, што Беларусь і Турцыя ідуць па шляху ўмацавання партнёрства, развіцця шырокафарматнага двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках узаемнага інтарэсу, прапанаваў працягнуць мэтанакіраваную прапрацоўку сумесных праектаў па развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі.
Бакі дамовіліся і
надалей развіваць усебаковае супрацоўніцтва на карысць народаў Беларусі і
Турцыі.