Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.09.2020

18 верасня 2020 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у пасяджэнні Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта Віцебскай вобласці.

У ходзе разгляду пытання гатоўнасці аб’ектаў камунальнай гаспадаркі, арганізацый раёна да працы ў асенне-зімовы перыяд 2020/2021 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу на праблемныя пытанні, вырашэнню якіх кіраўніцтва і адпаведныя службы раёна павінны надаць асаблівую ўвагу. Гэта своечасовы і якасны рамонт дамоў, цепласетак, дарог, сучаснае добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, утылізацыя бытавых адходаў, забеспячэнне насельніцтва якаснай пітной вадой і шэраг іншых.

У.П.Андрэйчанка выказаў занепакоенасць з нагоды нізкага працэнта замацавання маладых спецыялістаў. На яго думку, для вырашэння праблемы патрабуецца комплексны падыход — пачынаючы ад павышэння эфектыўнасці прафарыентацыі сярод мясцовых школьнікаў, заканчваючы матывацыяй працы работнікаў.

Не засталіся без увагі Старшыні Палаты прадстаўнікоў і пытанні ўдзелу актыву раёна ў захаванні грамадскай згоды і стабільнай працы прадпрыемстваў у грамадска-палітычнай абстаноўцы, якая склалася ў краіне.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць