Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
18—19 сакавіка 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Літвін С. І. у рамках работы ў акрузе правёў прыёмы грамадзян у Скідзельскім гарадскім выканаўчым камітэце, Гродзенскім, Бераставіцкім, Свіслацкім райвыканкамах.

Звароты грамадзян тычыліся атрымання статусу «Ветэран
Вялікай Айчыннай вайны», будаўніцтва спартыўнага комплексу для гульнявых відаў
спорту ў г. Скідзелі, спілоўкі аварыйна-небяспечных дрэў на тэрыторыі населеных
пунктаў, змены раскладу руху маршрутных аўтобусаў у аг. Корнаць Свіслацкага
раёна, рамонту дарог.

Парламентарый выступіў перад навучэнцамі ліцэя і школ г.
Скідзель. Сустрэчы праходзілі ў рамках дзейнасці «Школы актыўнага
грамадзяніна»: размова з моладдзю была прысвечана 25-годдзю Канстытуцыі
Рэспублікі Беларусь і заканатворчай дзейнасці Парламента. Сяргей Іванавіч
таксама павіншаваў навучэнцаў школ, якія дасягнулі 14-ці гадоў, з уручэннем
пашпартоў у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках усебеларускай акцыі
«Мы — грамадзяне Беларусі!».

21 сакавіка Сяргей Іванавіч узяў удзел у сходзе
ўпаўнаважаных вуліц і дамоў г.Скідзель, на якім сумесна з прадстаўнікамі
мясцовых выканкамаў і актывам вуліц былі абмеркаваны праблемы і перспектывы
далейшага развіцця горада-спадарожніка.

У ходзе работы ў акрузе ў сакавіку вырашана пытанне з аднаўленнем дзейнасці гандлёвых аб'ектаў у вёсках Ціхаволя і Гарнастаевічы Свіслацкага раёна. Пачалося аднаўленне дарогі па маршруце руху п. Берагавы —аг.Верцялішки Гродзенскага раёна.