Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.02.2019

19 і 20 лютага 2019 году дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Адаменка Я.Б., старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, працаваў у Акцябрскім раёне.

19 лютага выяздны прыём грамадзян прайшоў на тэрыторыі Ляскавіцкага  сельсавета ў трох населеных пунктах.

У вёсцы Забалацце вяскоўцы, якія прыйшлі на прыем, скарысталіся магчымасцю задаць свае пытанні. Галоўнай праблемай для населенага пункта з'яўляецца якасць пітной вады. Па словах дырэктара КЖУП «Акцябрскае», гэтая праблема вядомая, і цяпер робяцца шагі па яе ліквідацыі. У прыватнасці, плануецца правесці перападключэнне карыстальнікаў на свідравіну, якая знаходзіцца на балансе аддзела адукацыі, спорту і турызму Акцябрскага райвыканкама. Для перадачы яе камунальнаму прадпрыемству неабходна выканаць усе працэдуры згодна заканадаўства. Папярэдне пробы вады з яе ўжо бралі, хіміка-біялагічныя паказчыкі ў норме. «Вада - гэта аснова ўсяго», — пагадзіліся з вяскоўцамі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Пятровіч Кісялёў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Буніслававіч Адаменка, таму гэтае пытанне нельга адкладаць у доўгую скрыню. Тэрмін для вырашэння праблемы з якасцю пітной вады устаноўлены да 1 ліпеня бягучага году.

Цікавіліся жыхары,якія прыйшлі на сустрэчу , чаму ў мясцовай краме няма танных тытунёвых вырабаў. «Крама у нас выдатная, шмат розных тавараў на любы густ, вось з таннымі цыгарэтамі праблема. Заказваем іх нават у іншых раёнах», — паскардзіліся вяскоўцы. Як удакладніла пасля правядзення сустрэчы старшыня праўлення Акцябрскага райпо Тамара Казакевіч, на дадзены момант існуюць праблемы па разліку з пастаўшчыкамі тытунёвых вырабаў. Але, запэўніваюць у раённым спажывецкім таварыстве, перабоі з пастаўкамі танных цыгарэт вырашацца ў хуткім часе.

20 лютага парламентарый правёў асабісты прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у г.п. Акцябрскі, падчас якога былі дадзены тлумачэнні па ўсіх паступіўшых пытаннях.

Жыва і зацікаўлена прайшла сустрэча парламентарыя з калектывам работнікаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.п. Акцябрскі імя А.Р. Салаўя».

Я.Б.Адаменко інфармаваў выбаршчыкаў аб рабоце, якая праводзіцца ў апошні час Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні заканадаўства, палітыцы дзяржавы па далейнейшаму развіццю і ўмацаванню сацыяльнай сферы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць