Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
19 лістапада 2020 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Савет Палаты прадстаўнікоў прыняў рашэнне пагадзіцца з прапановамі пастаянных камісій аб уключэнні ў парадак дня чацвёртай сесіі наступных пытанняў:
аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб спажывецкай кааперацыі (спажывецкіх таварыствах, іх саюзах) у Рэспубліцы Беларусь»;
аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах»;
аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»;
аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб заснаванні і функцыянаванні Сеткавага ўніверсітэта Садружнасці Незалежных дзяржаў»;
аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфiкацыi Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 17 снежня 1992 года»;
аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя і аказання псіхалагічнай дапамогі»;
аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (прывядзенне ў адпаведнасць з Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі).
Акрамя таго,
члены Савета Палаты прадстаўнікоў пагадзіліся з прапановай Пастаяннай камісіі
Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы аб увекавечанні памяці
дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, якія загінулі і прапалі без
вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны.