Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

19.02.2021

19 лютага 2021 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Гайдук А.В. прыняла ўдзел у пасяджэнні калегіі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з парадкам дня «Меры антыманапольнага, цэнавага кантролю, якія прымаюцца ва ўмовах новых выклікаў 2021 года», якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі.

Удзельнікамі пасяджэння былі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, у тым ліку мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх аб'яднанняў і іншыя.

У ходзе пасяджэння выступілі Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Снапкоў М.Г., першы намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Вежнавец І.В., дырэктар Асацыяцыі рознічных сетак Шаблінская Н.С. з інфармацыяй аб рабоце па пытаннях цэнавага рэгулявання тавараў (работ), паслуг.

Па выніках пасяджэння калегіі прыняты рашэнні па падтрыманню цэнавой стабільнасці і абароне ўнутранага рынку.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць