Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
19 мая 2021 года на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў парламентарыі прынялі да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 мая 2021 г. № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу».
Адкрываючы пасяджэнне, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанка У.П. адзначыў, што падзеі, з якімі беларускае грамадства сутыкнулася ў сярэдзіне мінулага года, прымусілі беларусаў зусім па-новаму ацаніць такія ўжо звыклыя паняцці, як суверэнітэт, мір, спакой, бяспека.
Масавыя беспарадкі, справакаваныя апазіцыяй пры актыўнай замежнай падтрымцы, паставілі пад пагрозу не толькі жыццё і здароўе нашых суайчыннікаў, але і само існаванне Беларусі як суверэннай дзяржавы, якая праводзіць незалежную палітыку.
З гэтай сітуацыі мы зрабілі некалькі важных высноў. Галоўная з іх — сваё права на выбар шляху развіцця нам прыйдзецца ўпарта адстойваць, штодня даказваючы сваю годнасць. Само жыццё пацвярджае правату гэтай тэзы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Для многіх нашых суседзяў стала нечаканасцю, што за такі кароткі па гістарычных мерках перыяд Беларусь здолела ператварыцца ў моцнаю, эканамічна развітую дзяржаву, годна канкуруючую на сусветных рынках.
Аднак у сучасным свеце новыя канкурэнты нікому не патрэбны і для іх ліквідацыі ўжываецца ўвесь арсенал гібрыдных войн. І мы павінны быць гатовыя да таго, што спробы дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне будуць працягвацца.
Таму для абароны суверэнітэту і незалежнасці, забеспячэння палітычнай і сацыяльна-эканамічнай стабільнасці дзяржава павінна прымаць самыя рашучыя і жорсткія меры, у тым ліку заканадаўчага характару.
Пэўныя крокі ў гэтым кірунку ўжо зроблены. У ходзе пятай сесіі дэпутацкі корпус прыняў шэраг законапраектаў, накіраваных на ўмацаванне нацыянальнай бяспекі, законнасці і правапарадку, супрацьдзеянне экстрэмізму і тэрарызму.
Сур’ёзным крокам у вырашэнні гэтай задачы з’яўляецца і падпісанне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Дэкрэта ад 9 мая 2021 г. № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу».
Далей з дакладам аб Дэкрэце выступіў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргеенка І.П. Судаклад па гэтым пытанні прадставіла член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Лянчэўская М.А.
Дэкрэт накіраваны на захаванне незалежнасці і суверэнітэту краіны. У ім устаноўлена, што ў выпадку гібелі Кіраўніка дзяржавы з прычыны замаху, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, на пасяджэннях якога старшынствуе Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.
Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча, а Саветам Бяспекі Рэспублікі Беларусь вызначаецца пералік мер па іх забеспячэнні, якія абавязковыя для ўсіх і падлягаюць безумоўнаму выкананню.