Рус Бел En
19.03.2018

19 сакавіка 2018 года ў адпаведнасці з праграмай знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь дэлегацыі Вышэйшага каледжа нацыянальнай абароны Султаната Аман адбылася інфармацыйная сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Міхневіча В.У. і намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Бобрыкава С.В. з названай дэлегацыяй.

У ходзе сустрэчы госці азнаёміліся са структурай і арганізацыяй работы Парламента Рэспублікі Беларусь, з асноўнымі заканадаўчымі актамі ў сферы ваеннага будаўніцтва і адукацыі, гісторыяй станаўлення парламентарызму ў Беларусі, наведалі Авальную залу Дома Урада і пастаянна дзеючую экспазіцыю, прысвечаную дзейнасці Палаты прадстаўнікоў. В.У.Міхневіч і С.В.Бобрыкаў адказалі на іх пытанні.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць