Рус Бел En
19.03.2018

19 сакавіка 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы адбылося пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні, якое вяла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Клімовіч Н.А., прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Кананчук Т.П., намеснік Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Дзям’янік Л.Ю., начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Юрэвіч М.М., начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Сурта А.А., начальнік аддзела ведамаснага кантролю Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Чарняўскі С.А., начальнік упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Драгун А.М., начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў расліннага свету, зямель Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Торчык Д.І., намеснік начальніка аддзела грамадзянскага, гаспадарчага і экалагічнага заканадаўства ўпраўлення заканадаўства аб грамадзянскіх, фінансава-эканамічных і экалагічных адносінах Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Аношка М.Р. і загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Мацукевіч М.П.

На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі з Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, разгледжаны заўвагі і прапановы, якія тычацца:

пераліку мерапрыемстваў, якія праноўваецца аднесці да лесагаспадарчых мерапрыемстваў;

вызначэння тэрміна «участак ляснога фонду»;

пераліку высечак лесу, на якія дазвольныя дакументы выдаюцца на працягу месяца з дня пачатку гэтых высечак;

парадку прадастаўлення ўчасткаў ляснога фонду ў арэнду юрыдычным асобам, якія вырабляюць прадукцыю дрэваапрацоўкі і рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, для нарыхтоўкі драўніны;

мэтазгоднасці дапаўнення пункта 6 артыкула 53 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь нормай, якая прадугледжвае, што лесакарыстанне, якое ажыццяўлялася да даты спынення права лесакарыстання, не прызнаецца незаконным, за выключэннем выпадку ажыццяўлення лесакарыстання па падложных, падробленых, несапраўдных дакументах, на падставе якіх узнікае права лесакарыстання;

парадку ўліку і вывазкі нарыхтаванай драўніны;

прывядзення праекта Закона ў адпаведнасць з заканадаўствам аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.

Па разгледжаных пытаннях выпрацаваны канкрэтныя прапановы, якія будуць вынесены на разгляд Пастаяннай камісіі.

Работа над падрыхтоўкай законапраекта будзе прадоўжана на чарговым пасяджэнні рабочай групы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць