Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


19.03.2019

19 сакавіка 2019 года Адаменка Я. Б. старшыня пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў  па Калінкавічскай выбарчай акрузе №41 прыняў удзел у правядзенні мітынга — рэквіема, прысвечанага 75 - годдзю вызвалення вязняў Азарыцкага лагера смерці.

У сакавіку 1944 года ў паласе наступу Савецкай Арміі войскі вермахта ў спешным парадку арганізавалі лагер смерці, размешчаны ў балоцістай мясцовасці недалёка ад пасёлка Азарычы Калінкавіцкага раёна.


 

Пад адкрытым небам ад холаду, смагі і голаду ўсяго за дзесяць дзён у ім памерла больш за 15 тысяч чалавек.

Штогод 19 сакавіка, у дзень вызвалення, да мемарыяла на месцы Азарыцкага лагера смерці прыязджаюць і прыходзяць былыя вязні са сваімі дзецьмі, унукамі і праўнукамі, каб пакланіцца праху бязвінных ахвяр, сваіх родных і блізкіх, суседзяў і знаёмых, для якіх гэта балота стала брацкай магілай, і каб зноў і зноў нагадаць  жывым аб недапушчальнасці паўтарэння падобнага генацыду.

У гэтым годзе споўнілася 75 гадоў з таго дня, як часткі 65-й арміі генерала Батава размініравалі подступы да лагера і вызвалілі вязьняў.


 

Выступаючы на мітынгу Яўген Буніслававіч Адаменка прызнаўся, што ў гэтым журботным месцы яго заўсёды адольвае цяжкае пачуццё. Паводле слоў дэпутата, уявіць цяжка, як толькі можна было прыдумаць такі каварны і бесчалавечны план, каб мірных безабаронных людзей ператварыць у шчыт супраць наступаючай арміі? Яўген Буніслававіч адзначыў, што наш святы абавязак — берагчы і абараняць ідэалы заваяванай Вялікай Перамогі, вечна захоўваць памяць аб тых, хто заплаціў за яе сваім жыццём і маладосцю.У тым ліку і пра тых бессэнсоўных ахвяраў, якія навечна засталіся ў балоце пад Азарычамі. Дэпутат пажадаў усім моцнага здароўя, энергіі, аптымізму і заўсёды мірнага неба над галавой.


 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць