Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
19 сакавіка 2019 года адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіча А.М. з Прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ А.Дэзірам.

У сустрэчы
таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Ражанец В.В.,
прадстаўнік Міністэрства замежных спраў, супрацоўнікі Офіса Прадстаўніка АБСЕ
па пытаннях свабоды СМІ, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
Мэтай візіту А.Дэзіра ў Беларусь з'яўляецца атрыманне «з першых рук» інфармацыі пра дзяржаўную палітыку ў сферы свабоды СМІ і яе практычнай імплементацыі, абмеркаванне магчымага ўзаемадзеяння.
У ходзе мерапрыемства былі закрануты пытанні заканадаўства аб СМІ, доступу да інфармацыі, канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, узмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму, супрацоўніцтва з АБСЕ і іншыя.
Бакі дамовіліся працягнуць пачаты дыялог па пытаннях, якія выклікаюць узаемную цікавасць.