Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


19.03.2019

19 сакавіка 2019 года сумесны прыём грамадзян па асабістых пытаннях правялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Астапюк А.І і кіраўнік адміністрацыі Навабеліцкага раёна горада Гомеля Казачок С.А.

Па родзе сваёй дзейнасці дэпутатам і мясцовым органам улады даводзіцца вырашаць пытанні рознага характару. Часам, калі справа не патрабуе асаблівых умяшанняў, дастаткова проста выслухаць і дапамагчы парадай. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Астапюк і кіраўнік адміністрацыі Навабеліцкага раёна Сяргей Казачок правялі сумесны прыём грамадзян.

Пытанні ў людзей, якія скарысталіся магчымасцю асабістай сустрэчы былі самыя розныя, але часцей за ўсё яны датычацца не столькі глабальных, колькі асабістых праблемаў, у вырашэнні якіх могуць дапамагчы дэпутат і кіраўнік раёна.


20 сакавіка 2019 года парламентарый ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання на тэму: «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей і ў імя будучыні краіны» сустрэлася з працоўным калектывам Вытворчасці №3 РУП «Гомельхлебпрам».

Дэпутат нагадала прысутным пра дыскусіі, якія вяліся з нагоды канстытуцыйнага устройства Беларусі ў пачатку 1990-х гадоў, аб прыняцці Асноўнага Закона краіны, унесеных зменах і дапаўненнях, кантролі за канстытуцыйнай законнасцю ў нашай дзяржаве, правах і абавязках грамадзян, якія таксама прапісаны ў Канстытуцыі, падзеле ўладаў на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. У сваім выступе таксама спынілася на пасланні Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2018 годзе», упершыню агучаным у Авальнай зале Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Алена Астапюк распавяла аб заканатворчым працэсе дэпутацкага корпуса і адказала на зададзеныя пытанні.



Спіс дэпутатаў: Астапюк Алена Іванаўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць