Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


19.12.2018

19 снежня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Старавойтава Г.В. прыняла ўдзел у справаздачна-выбарчай канферэнцыі Фрунзенскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска Цура А.Н ., намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Аляксанава І.А., дэпутаты Мінскага гарадскога савета дэпутатаў. На канферэнцыі падведзены вынікі за справаздачны перыяд, вызначаны прыярытэтныя напрамкі дзейнасці арганізацыі. Дэпутат Старавойтава Г.В. расказала аб рабоце клуба «Пэрспэктыва» накіраванага на падтрымку і развіццё жаночага прадпрымальніцтва пры ГА «БСЖ», адзначыўшы, што ў Рэспубліке Беларусь прынятая праграма дзейнасці да 2020 года, у якой тэма стварэння спрыяльнага бізнэс-асяроддзя замацаваная ў якасці асноўнага прыярытэту эканамічнай палітыкі дзяржавы. Нядаўна прынята Стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да 2030 года, якая прысвечана пытанням дзяржаўнага рэгулявання гэтага сектара эканомікі. «Дакумент з’яўляецца вынікам цеснага ўзаемадзеяння бізнесу і ўлады і ўтрымлівае нормы, рэалізацыя якіх надасць дадатковы імпульс для выхаду на новы якасны ўзровень развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Наша краіна ўносіць свой уклад у развіццё міжнароднай культуры прадпрымальніцтва, падзяляючы каштоўнасці прыватнага бізнесу, інавацый, паважаючы тых, хто будуе свой бізнэс, плаціць падаткі і стварае працоўныя месцы », — падкрэсліла Старавойтава Г.В.

Ганаровай граматай грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» за актыўны ўдзел у развіцці жаночага руху ў Рэспубліцы Беларусь ўзнагароджана старшыня Фрунзенскай раённай арганізацыі Праскурава Н.В.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць