Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.01.2019

17 студзеня 2019 года пад старшынствам Т.П.Красоўскай адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У ходзе пасяджэння дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы», унесены Урадам 3 снежня 2018 года.


У пасяджэнні Пастаяннай камісіі прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сірэнка В.І., дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Клімовіч Н.А., Каляснёва А.П., Камароўскі І.С., Кананчук Т.П., Курсевіч В.В., Астапюк А.І., Паліціка В.С., Рынейская І.М., Салаўёў П.А., намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Старавойтаў І.Р., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Выступаючы перад парламентарыямі, Старавойтаў І.Р. адзначыў, што законапраект падрыхтаваны ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год і накіраваны на ўдасканаленне норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» з улікам практыкі яго прымянення і аналізу замежнага вопыту, прывядзенне ў адпаведнасць з заканадаўчымі актамі, забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя работнікаў у працэсе іх працоўнай дзейнасці.


Начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Карчэўскі І.А. прадставіў падрабязны аналіз прапанаваных законапраектам змяненняў і адказаў на пытанні парламентарыяў.

У ходзе абмеркавання законапраекта асаблівую дыскусію выклікалі палажэнні, якія рэгулююць пытанні аплаты папярэдніх медыцынскіх аглядаў асоб, якія прымаюцца на працу, арганізацыі работы па ахове працы ў арганізацыях з малой колькасцю работнікаў, адпаведнасці вытворчага абсталявання і працэсаў патрабаванням па ахове працы.


Грунтуючыся на аналізе заўваг і прапаноў, якія паступілі па законапраекце, і з улікам праведзенага абмеркавання камісія прыняла рашэнне аб разглядзе праекта Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.

Акрамя таго, дэпутаты абмеркавалі іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць