Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

19.01.2021

19 студзеня 2021 года пад старшынствам М.А.Васількова прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

На пасяджэнні разгледжана пытанне, што тычыцца распрацоўкі законапраектаў у сферы заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя i рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2021 г. № 2 «Аб зацвярджэнні плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2021 год». У прыватнасці, былі вызначаны кандыдатуры дэпутатаў, адказных за падрыхтоўку праектаў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях жывёльнага свету і генна-інжынернай дзейнасці» і «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя».

Парламентарыі абмеркавалі мерапрыемствы, запланаваныя да правядзення Пастаяннай камісіяй у першым квартале 2021 года.


Таксама разгледжаны шэраг законапраектаў, якія паступілі з іншых пастаянных камісій. Прааналізаваны палажэнні праектаў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Жэнеўскага акту Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў».

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне актывізаваць работу, накіраваную на дапрацоўку законапраектаў.

На пасяджэнні былі разгледжаны іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць