Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

19.08.2022

19 жніўня 2022 года пад старшынствам Г.Б.Давыдзькі адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Дэпутаты разгледзелі пытанне аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дэнансацыі Рэспублікай Беларусь Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах», унесеным 5 жніўня 2022 года ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дакумент прадставіў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Назарук І.В. Праектам Закона прадугледжваецца спыненне ўдзелу Рэспублікі Беларусь у Факультатыўным пратаколе да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 16 снежня 1966 года. Сярод прычын такога кроку адвольнае пашырэнне паўнамоцтваў Камітэта па правах чалавека, якое стварае дадатковыя неабгрунтаваныя абавязацельствы для дзяржавы, якія ёй не прымаліся пры далучэнні да гэтага акта. Пры гэтым Беларусь захоўвае свой удзел у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Ражанец В.В. і член Пастаяннай камісіі Васілевіч М.В. далажылі аб ходзе работы над праектам Закона «Аб змяненні законаў» (па пытаннях увядзення біяметрычных дакументаў) (першае чытанне) і распрацоўцы законапраекта аб адказным абыходжанні з жывёламі. 

Парламентарыямі таксама былі разгледжаны іншыя пытанні дзейнасці камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by