Рус Бел Eng
19.08.2021

19 жніўня 2021 года пад старшынствам Л.І.Ніжэвіч адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Рунец Т.А., намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Тарасевіч В.А., спецыялісты Міністэрства фінансаў, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях рынку каштоўных папер» Тарасевіч В.А. адзначыла, што ён будзе дапамагаць якаснаму і сістэмнаму рэгуляванню пытанняў, звязаных з функцыянаваннем рынку каштоўных папер, а таксама актывізацыі і развіццю дзейнасці ў дадзеным сегменце фінансавага рынку як інструмента прыцягнення інвестыцый.


Асноўныя змяненні, якія прапануюцца законапраектам, прадугледжваюць:

спрашчэнне парадку эмісіі каштоўных папер, у тым ліку шляхам скарачэння пераліку эмісійных дакументаў, якія прадстаўляюцца для дзяржаўнай рэгістрацыі каштоўных папер;

удасканальванне парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па каштоўных паперах у частцы ўвядзення сістэмы ўнутранага ўліку і кіравання рызыкамі, а таксама пашырэнне круга ўдзельнікаў таргоў на фондавай біржы;

упарадкаванне працэсаў эмісіі і звароту каштоўных папер эмітэнтаў-нерэзідэнтаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку даванне ім права ажыццяўляць эмісію каштоўных папер у адпаведнасці з заканадаўствам па рашэнні Урада;


рэалізацыю ў нацыянальным заканадаўстве міжнародных стандартаў у вобласці рэгулявання рынку каштоўных папер з улікам патрабаванняў міжнароднай арганізацыі камісій па каштоўных паперах, стандартаў групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошаў, а таксама прадугледжаных планам мерапрыемстваў па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы фінансавага рынку.

Дэпутатамі зададзены шэраг пытанняў, якія дакранаюцца раздзяленняў функцый кантролю Міністэрства фінансаў, распрацоўкі праграмнага забеспячэння адміністрацыйных працэдур, звязаных з абаротам каштоўных папер, асаблівасцей эмісіі структурных аблігацый, функцыянавання і перспектыў развіцця фондавага рынку.


Прынята рашэнне аб вынясенні законапраекта на разгляд шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Акрамя таго, разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by