Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.06.2020

2 чэрвеня 2020 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ва Ушацкі раён Віцебскай вобласці.

Ва Ушацкім раённым выканаўчым камітэце У.П.Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян.

На прыёме было разгледжана адно калектыўнае і пяць індывідуальных зваротаў, звязаных з рамонтам дарожна-транспартных аб’ектаў, паляпшэннем жыллёвых умоў, удасканаленнем заканадаўства, мадэрнізацыяй устаноў аховы здароўя Ушацкага раёна, будаўніцтвам інтэрната для спартсменаў, выкананнем рашэння суда Глыбоцкага раёна. Па ўсіх пытаннях дадзены адказы і даручэнні з канкрэтнымі тэрмінамі выканання. Рашэнне апошняга ўзята на асабісты кантроль.


Пасля завяршэння асабістага прыёму грамадзян Старшыня Палаты прадстаўнікоў азнаёміўся з ходам і якасцю выканання будаўнічых работ па рэканструкцыі Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў. Акрамя таго, У.П.Андрэйчанка наведаў вытворчы ўчастак «Хадакова» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» па вырошчванні свінак F1.



 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць