Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
2 чэрвеня 2022 года у Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ліцэнзаванні» (другое чытанне).
У мерапрыемстве, праведзеным пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Камароўскага І.С., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Бабачонак І.В., прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства транспарту і камунікацый, Беларускай чыгункі, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы ад зацікаўленых дзяржаўных органаў.
Работа над законапраектам будзе працягнута.