Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

05.11.2021

2 лістапада 2021 года Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы на чале са старшынёй І.А.Марзалюком і з удзелам Міністра культуры А.М.Маркевічам правяла пашыранае пасяджэнне.

У ходзе мерапрыемства разглядаліся канцэптуальныя палажэнні праекта Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях культуры» і вынікі яго грамадскага абмеркавання, якое адбылося ў кастрычніку бягучага года па ініцыятыве Міністэрства культуры.

Дадзеным законапраектам прадугледжваецца істотная карэкціроўка Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, асабліва ў частцы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, з улікам практыкі яго прымянення. Найбольш сур’ёзныя змяненні прапануюцца ў дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3». Міністэрства культуры лічыць мэтазгодным перадачу некаторых сваіх паўнамоцтваў адносна ўказаных гісторыка-культурных каштоўнасцей мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню. А менавіта: паўнамоцтвы па ўзгадненні навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на такіх аб’ектах і паўнамоцтвы па выдачы заключэння аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3» навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ. Па меркаванні Міністра культуры, гэтыя навацыі дазволяць аператыўна і своечасова вырашаць пытанні рамонту гісторыка-культурных каштоўнасцей, што маюць рэгіянальную значнасць, і актыўна ўключаць іх у гаспадарчы абарот.


 

Для рашэння задачы кадравага забеспячэння прапануемых новаўвядзенняў Міністэрствам культуры плануецца да ўступлення ў сілу закона, калі ён будзе прыняты Парламентам, рэалізаваць комплекс мер, накіраваных на падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by