Рус Бел Eng
02.02.2022

2 лютага 2022 года у Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце< Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ліцэнзаванні» (другое чытанне).

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Камароўскага І.С., былі разгледжаны заўвагі Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах, а таксама экспертна-прававога ўпраўлення Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята. Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

У гэтым мерапрыемстве прынялаўдзел даволі шырокае кола зацікаўленых дзяржаўных органаў, у прыватнасці, прысутнічалі прадстаўнікі Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі, Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі і Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў, Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінскага аблвыканкама і Мінскага гарвыканкама.

Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія датычацца кампетэнцыі гэтых дзяржаўных органаў у сферы ліцэнзавання.

Работа над законапраектам будзе працягнута.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by