Рус Бел En
02.05.2018

2 мая 2018 года пад старшынствам Варанецкага В.І. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Асаблівая ўвага ў ходзе пасяджэння была нададзена пытанням далейшага развіцця супрацоўніцтва з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Члены камісіі заслухалі інфармацыю старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіча А.М. і дэпутата Анісім А.М. аб удзеле 25 — 26 красавіка гэтага года ў г. Страсбургу ў пасяджэнні Камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А. прадставіў справаздачу аб удзеле парламентарыяў Рэспублікі Беларусь у семінары «Паглыбленне кантактаў заканадаўчых органаў Кітая і Беларусі. Прасоўванне прагматычнага двухбаковага супрацоўніцтва», які адбыўся 20 — 31 сакавіка 2018 года ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

У пасяджэнні камісіі таксама прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Краўчанка А.І., намеснік Старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Брыль В.С., кіраўнікі шэрагу структурных падраздзяленняў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.


Навіны па тэме міжнародных справах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць