02.05.2019

2 мая дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна правяла прамую тэлефонную лінію ў Астрашыцка-Гарадоцкім сельвыканкаме.

Гэтую форму зносін з выбаршчыкамі актыўна выкарыстоўвае Валянціна Вацлаваўна ў сваёй дэпутацкай дзейнасці, так як задаць пытанне або абмеркаваць якую - небудзь праблему з дэпутатам маюць магчымасць выбаршчыкі, якія па розных прычынах не могуць прыбыць на асабісты прыём.

І ў гэты дзень да Валянціны Вацлаваўны паступіла больш за 10 тэлефонных званкоў, зададзена каля 20 пытанняў па розных напрамках жыццядзейнасці грамадзян. Так, Іванішкін Віктар Віктаравіч у тэлефоннай размове выклаў праблему забеспячэння месцамі ў дзіцячых дашкольных установах Астрашыцкага Гарадка.

Сычэўскі Мікалай Уладзіміравіч з Аколіцы акцэнтаваў увагу дэпутата на пытаннях тэхнічнага абслугоўвання жылля, утрымання прыдамавых тэрыторый у ваенным гарадку Аколіца.

Лабуноўская Валянціна Антонаўна скардзілася на адключэнне гарачай вады без якога-небудзь папярэдняга інфармавання.

Шэраг пытанняў, якія падымаліся выбаршчыкамі падчас прамой тэлефоннай лініі, быў вельмі разнастайны. Гэта і пытанні ўтрымання дарог, вулічнага асвятлення, вывазу буйнагабарытнага смецця, аховы прыроды, абсталявання дзіцячых пляцовак і школьных стадыёнаў і інш.

Валянціна Вацлаваўна ўважліва выслухоўвала грамадзян і старанна пазначала ўсё, пра што гаварылі выбаршчыкі. І як заўсёды ўсе прынятыя пытанні будуць старанна прапрацаваны з мясцовымі органамі ўлады, дзяржаўнымі арганізацыямі і пастаўлены на кантроль.

Па выніках разгляду ўсе выбаршчыкі, якія звярнуліся да свайго дэпутата, будуць інфармаваны.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць