Рус Бел En
02.03.2018

2 сакавіка 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтава Г. В. прыняла ўдзел ва ўшаноўванні шасцярых пераможцаў 10-га юбілейнага гарадскога конкурсу «Жанчына года - 2017», які праходзіў у Палацы Рэспублікі.

У цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнічаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, ён адзначыў, - «Жанчыны - гэта краса і гонар нашага горада. Вы прысутнічаеце ва ўсіх сферах жыццядзейнасці сталіцы. Сваёй працай, талентам, уменнем дамагліся не толькі асабістых поспехаў, але і ўносіце істотны ўклад у дабрабыт і развіццё Мінска. Дзякуй вам за гэта!». Гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года - 2017» праводзіцца Менскай гарадской арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» пры актыўнай падтрымцы Мінгарвыканкама. Ўзнагароды ўручаюцца мінчанкам, якія дасягнулі поспеху ў прафесійнай дзейнасці і якія прымаюць актыўны ўдзел у жаночым грамадскім руху.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць