Рус Бел Eng
02.03.2022

2 сакавіка 2022 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай асамблеі АБСЕ Савіных А.У. прыняў удзел у анлайн-мерапрыемстве ў рамках ініцыятывы ПА АБСЕ «Заклік да дзеяння» — «Хельсінкі+50» на тэму «Рэалізацыя Мэтаў устойлівага развіцця ў рэгіёне АБСЕ: парламенцкая перспектыва».

Члены Асамблеі заслухалі прэзентацыі намесніка Старшыні ПА АБСЕ, Спецыяльнага прадстаўніка па рэалізацыі мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця Аскара Шакірава (Казахстан), Старшыні Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан Танзілы Нарбаевай, дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ханса Клюге, Дырэктара Офіса Генеральнага сакратара АБСЕ Пасла Лукі Фраціні.

У ходзе дыскусіі былі закрануты пытанні змены клімату і забеспячэння энергетычнай бяспекі. Парламентарыі таксама абмеркавалі спосабы, з дапамогай якіх парламенты і АБСЕ могуць заахвочваць намаганні ў галіне ўстойлівага развіцця.

Выступаючы на пасяджэнні, А.У.Савіных пазначыў, што для Рэспублікі Беларусь як краіны з высокай ступенню адкрытасці эканомікі важнымі драйверамі эканамічнага развіцця, якія дазваляюць забяспечыць дасягненне Мэт устойлівага развіцця, з’яўляюцца гандаль і транспарт.

Беларусь не закрывала сваю эканоміку падчас пандэміі, што дазволіла досыць плаўна прайсці найбольш вострыя фазы гэтага маштабнага эпідэміялагічнага крызісу. У прыватнасці, па выніках 2021 года эканамічны рост у краіне склаў 2,3 %, на трэць павялічыўся аб’ём знешняга гандлю.


З шкадаваннем было адзначана, што наша краіна сутыкаецца з ужываннем мер эканамічнага прымусу, якія супярэчаць міжнароднаму праву і перашкаджаюць дасягненню Мэтаў ААН. На працягу месяцаў на Беларусь аказваецца масіраваны знешні ціск з выкарыстаннем шырокага спектру дыскрымінацыйных мер. Сектаральныя эканамічныя санкцыі закранулі цэлы шэраг галін, парушаючы сацыяльна-эканамічныя правы сотняў тысяч работнікаў. У дачыненні да Беларусі ўведзена беспрэцэдэнтная авіяцыйная блакада, што супярэчыць асновапалагаючым міжнародна-прававым нормам у сферы міжнароднай грамадзянскай авіяцыі і міжнароднаму праву.

Гандлёвыя абмежаванні ў дачыненні да аднаго з найбуйнейшых вытворцаў калію — «Беларуськалія» — ужо прывялі да негатыўных наступстваў для сусветнага рынку. Істотна вырас кошт калійных угнаенняў, страты нясуць фермерскія гаспадаркі. Было падкрэслена, што ўсё гэта адбываецца на фоне вострага харчовага крызісу, кліматычных змяненняў, росту кошту на прадукты харчавання, захавання праблемы голаду ў шэрагу рэгіёнаў свету. Уведзеная Літвой забарона на транзіт угнаенняў з Беларусі пагаршае гэту сітуацыю і ідзе насуперак міжнароднаму праву, уключаючы прынцыпы і нормы СГА.

А.У.Савіных заклікаў замежных партнёраў адмовіцца ад выкарыстання аднабаковых прымусовых мер, якія супярэчаць духу і прынцыпам міжнароднага супрацоўніцтва па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by