Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


02.09.2019

2 верасня 2019 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, якая прайшла ў Арэхаўскай сярэдняй школе імя М.Л.Касцючэнкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Выступаючы перад навучэнцамі, іх бацькамі і педагогамі У.П.Андрэйчанка адзначыў важнасць школьных гадоў для таго, каб дзеці вырасталі сапраўднымі людзьмі, тымі, што любяць сваю Радзіму і робяць усё для росквіту нашай цудоўнай зямлі, а таксама клопат дзяржавы аб тым, каб у іх было шчаслівае і мірнае дзяцінства, магчымасць атрымаць самыя сучасныя, надзейныя веды, выбраць прафесію па душы і ўвасобіць у жыццё ўсе свае мары.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў павіншаваў усіх удзельнікаў урачыстай лінейкі з пачаткам навучальнага года, пажадаў ім шчасця, здароўя і святочнага настрою.


У ходзе азнаямлення з матэрыяльна-тэхнічнай базай школы, умовамі для навучання і выхавання навучэнцаў, У.П.Андрэйчанка наведаў ўрок першага класа. Усім яго навучэнцам былі ўручаны кнігі «Беларусь – наша Радзiма. Падарунак Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi першакласнiку».




 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць