Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


02.09.2019

2 верасня 2019 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Дэпутаты абмеркавалі ход падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання і прынялі неабходныя рашэнні.

У прыватнасці, былі адобраны рэкамендацыі рабочай групы па падрыхтоўцы для разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Беларускім Таварыстве Чырвонага Крыжа».

Члены камісіі ўсебакова разгледзелі меркаванні зацiкаўленых дзяржаўных органаў па асобных палажэннях праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (другое чытанне), а таксама законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць