Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


02.08.2019

2 жнiўня 2019 года у Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях грамадзянскіх аспектаў міжнароднага выкрадання дзяцей».

У пасяджэнні, якое вёў намеснiк старшынi Пастаяннай камісіі Маркевіч А.І., прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі выказаныя па праекце заўвагі і прапановы.

У прыватнасці, абмяркоўвалася прапанова дапоўніць праект нормай аб прадастаўленні права звяртацца з заявай аб вяртанні неправамерна перамешчанага ў замежную дзяржаву дзіцяці ў кампетэнтны орган дзяржавы, у якую дзіця перамешчана, не толькі праз Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, але і непасрэдна ў гэты орган.

Работа над законапраектам будзе працягнута.



 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць