Рус Бел En
21.06.2018

20 – 21 чэрвеня 2018 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. ажыццявіў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць.

У рамках паездкі Б.К.Пірштук наведаў ААТ «Рэчыцадрэў», дзе былі абмеркаваны пытанні фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, занятасці насельніцтва і стварэння новых рабочых месцаў.

У ходзе паездкі Б.К.Пірштук правёў прыём грамадзян. Выбаршчыкі ўзнялі разнастайныя праблемы, сярод якіх пытанні працаўладкавання, сацыяльнага забеспячэння, арэнды жылля і многія іншыя. Усе звароты ўзяты на асабісты кантроль дэпутата.


У гэты ж дзень намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў стаў госцем гомельскай інтэрактыўнай праграмы «Дыялог», дзе ў прамым эфіры адказаў на важныя пытанні жыцця рэгіёну.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць