Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
20 — 21 лютага 2020 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах, кіраўнік дэлегацыі Парламента Рэспублікі Беларусь у ПА АБСЕ Савіных А.У. прыме ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое пройдзе ў г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка).
Парадкам дня зімовага пасяджэння ПА АБСЕ прадугледжаны выступленні дакладчыкаў агульных камітэтаў па прадстаўленні ідэй і канцэпцый іх дакладаў на маючай адбыцца 29-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў ліпені 2020 г. з наступным абмеркаваннем дадзеных палажэнняў членамі Асамблеі.
Беларускі парламентарый прыме ўдзел у пасяджэннях Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і трох агульных камітэтаў Асамблеі па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях, а таксама ў сумесных пасяджэння названых камітэтаў.
Запланаваны выступленні А.У.Савіных па тэматыцы парадку дня пасяджэння.