Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
20 чэрвеня 2019 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Корж І.А. па запрашэнні старшыні парламенцкага форуму па пытаннях разведкі і бяспекі Роберта Пітэнджэра прымае ўдзел у 14-м парламенцкім форуме па пытаннях разведкі і бяспекі ў г. Парыжы (Французская Рэспубліка).

Форум, які стаў адной з вядучых міжнародных дыскусійных пляцовак па пытаннях бяспекі, збярэ больш за 300 дэлегатаў з больш чым 80 краін свету.
Удзельнікі форуму сумесна з вядучымі экспертамі разгледзяць пытанні, звязаныя з незаконным фінансаваннем, штучным інтэлектам, гандлем людзьмі, кібербяспекай, замежнымі інвестыцыямі і адмываннем грошай праз гандаль.