Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.06.2019

20 чэрвеня 2019 года ў Светлагорским раёне Гомельскай вобласці адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыні Гомельскага абласнога, Светлагорскага раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі Светлагорскага райвыканкама.

У ходзе наведвання адкрытага акцыянернага таварыства «Светларскі целюлозна-кардонны камбінат» удзельнікі выязнога пасяджэння былі праінфармаваны аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ.


Члены Пастаяннай камісіі наведалі таксама паркавую зону на перасячэнні вуліц Свярдлова і Калініна г. Светлагорска, дзе змаглі азнаёміцца з работай па рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў.

Удзельнікі пасяджэння пабывалі ў Чыркавіцкім, Парыцкім, Красноўскім і Мікалаеўскім сельскіх Саветах, дзе прадметам абмеркавання сталі пытанні прыцягнення органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання да рашэння пытанняў мясцовага значэння, стварэння спрыяльных умоў для пражывання насельніцтва ў сельскай мясцовасці і інш.


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў таксама усклалі кветкі да памятнага знака «Баграціён», які прысвечаны наступальнай аперацыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.


Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Цупрык Л.А. адзначыў, што наладжванне зладжанай адваротнай сувязі — гэту адна з важных умоў для эфектыўнага рашэння пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, трэба актыўней далучаць грамадзян да працэсаў прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, падтрымліваць канструктыўныя лакальныя ініцыятывы грамадзян.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць