Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
20 чэрвеня 2022 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў».
У пасяджэнні,
якое прайшло пад старшынствам І.П.Таўтына, прынялі ўдзел дэпутаты Палаты
прадстаўнікоў Гацка У.У. і
Адзінцова С.У., першы намеснік Міністра аховы здароўя Краткова А.М., а таксама прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя і работнік Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі палажэнні законапраекта, якія вызначаюць правы і абавязкі донараў, ільготы, гарантыі і кампенсацыі, якія прадстаўляюцца ім.
Па выніках абмеркавання выпрацаваны ўзгодненыя рашэнні. Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе прадоўжана.