Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.04.2019

20 красавіка 2019 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Парламентарыі працавалі на аб’ектах, размешчаных у выбарчых акругах.

У г. Мінску група дэпутатаў на чале з Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Пірштуком Б.К. прыняла ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу «Трасцянец».

Трасцянец — найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных раёнаў СССР, чацвёрты сярод фашысцкіх канцлагераў Еўропы па колькасці знішчаных вязняў. Ахвярамі лагера сталі па меншай меры 206 500 чалавек. Гэта былі жыхары Беларусі, удзельнікі антыфашысцкага падполля і партызанскага руху, савецкія ваеннапалонныя, вязні менскага гета і яўрэйскае насельніцтва, дэпартаванае з Аўстрыі, Германіі, Чэхіі, Польшчы і іншых краін Еўропы.

У 1963 годзе на тэрыторыі былога лагера смерці быў узведзены першы абеліск з вечным агнём у памяць вязняў, знішчаных у 1941 — 1944 гадах.

На адваротным баку абеліска наказ-завяшчанне нашчадкам: «Мы — тысячы ахвяр, што ў полымя кастроу фашысты кiнулi на трасцянецкiм полi, звяртаемся да вас, сясцёр сваiх, братоў: змагайцеся за мір i беражыце волю!».

Таксама ля вечнага агню размешчана брацкая магіла, у якой пахаваны 98 воінаў Савецкай Арміі, — помнік з чорнага граніту з надпісам «Тут пахаваны воіны Савецкай Арміі, якія загінулі пры вызваленні г. Мінска, Ліпень 1944 г. Несмяротны ваш подзвіг».


Пачалося мерапрыемства з цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяла і сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму».


У ходзе суботніка парламентарыі высадзілі саджанцы яблынь і правялі работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Атрыманыя ад правядзення суботніка сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю манумента на Плошчы Перамогі ў г. Мінску і помнікаў загінулым героям.





Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць