Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

20.04.2020

20 красавіка 2020 года пад старшынствам В.М.Семяняка адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

У пасяджэнні камісіі прыняў удзел член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Хлабукін І.К.

Старшыня Пастаяннай камісіі Семяняка В.М., адкрываючы пасяджэнне, падкрэсліў, што неабходна павышаць ролю органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, падтрымліваць канструктыўныя лакальныя ініцыятывы грамадзян.

У ходзе гэтага пасяджэння былі разгледжаны пытанні, якія тычацца практыкі прымянення заканадаўства ў сферы мясцовага кіравання і самакіравання, удасканалення нарматыўна-прававой базы, якая рэгулюе дзейнасць органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

У сваім выступленні член Пастаяннай камісіі Е.С.Патапава звярнула ўвагу на неабходнасць далейшага вывучэння міжнароднага вопыту ў пытаннях, звязаных з фінансаваннем мясцовых ініцыятыў грамадзян, якія рэалізуюцца, у тым ліку, праз органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій і іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі.

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць