Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.11.2018

20 лістапада 2018 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікi Беларусь Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел у рэгіянальнай нарадзе аб пашырэнні доступу да якасных і недарагіх лекавых прэпаратаў і дыягнастычных сродкаў у краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якая праходзiла ў Мiнску.

У рабоце нарады прымалі ўдзел прадстаўнікі Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ, Глабальнага фонду, ЮНЭЙДС, ЮНІСЭФ, міжнароднай арганізацыі «Лекары без межаў».

У рамках мерапрыемства адбылося падпісанне дакумента - Мінскай заявы міністэрстваў аховы здароўя краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі «Аб пашырэнні доступу да якасных і недарагіх лекаў і метадаў дыягнаставання».


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць