Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.11.2019

20 лістапада 2019 года ў г. Санкт-Пецярбургу Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у пасяджэнні Савета Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Рашэннем Савета Парламенцкага Сходу зацверджаны праект парадку 57-й сесіі. Старшыням профільных камісій прапанавана выступіць на маючым адбыцца пасяджэнні сесіі з дакладамі.

Галоўнай тэмай для абмеркавання парламентарыяў на сесіі стане праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2020 год.


Праект Дэкрэта Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы «Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2020 год» быў распрацаваны ў адпаведнасці з Парадкам фарміравання і выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы і паступіў у Парламенцкі Сход 7 лістапада 2019 года. Раней у камісіях Парламенцкага Сходу былі абмеркаваны раздзелы праекта саюзнага бюджэту, што тычацца профілю іх дзейнасці, унесены заўвагі і прапановы па змяненні і дапаўненню артыкулаў бюджэту.

Пасяджэнне пяцьдзесят сёмай сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе 21 лістапада 2019 года ў г. Санкт-Пецярбургу.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць