Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
20 лістапада 2020 года пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах і па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі пры ўдзеле намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіча В.В. і дэпутацкага корпуса правялі пасяджэнне, на якім былі абмеркаваны пытанні ўдасканалення механізму спагнання дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі прапановы, якія паступілі і тычацца платы за ўдзел у дарожным руху ў выглядзе дзяржаўнай пошліны, разгледжаны розныя варыянты перыядычнасці ўнясення гэтай платы і ажыццяўлення кантролю.
Па выніках абмеркавання дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў прапанаваны падыходы адносна механізму спагнання дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху на дарогах як агульнарэспубліканскага, так і гарадскога, раённага і пасялковага значэння.
У бліжэйшы час у
Палаце прадстаўнікоў плануецца правядзенне круглага стала з удзелам
зацікаўленых дзяржаўных органаў, міністэрстваў і ведамстваў для абмеркавання гэтай
праблематыкі.