Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.02.2019

20 лютага 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Адаменка Я. Б. па Калінкавічскай выбарчай акрузе №41 прыняў удзел у пасяджэнні сельвыканкама Ліпаўскага сельсавета сумесна са старшынёй Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў Замосцікам В.І.

На пасяджэнні сельвыканкама разгледзелі працу савета грамадскага пункта аховы правапарадку па прафілактыцы п'янства і алкагалізму, правапарушэнняў і злачынстваў за 2018 год, а таксама выкананне рашэння сельвыканкама аб рэалізацыі Дэкрэта №18.

Дэпутат прыняў удзел у абмеркаванні разглядаемых пытанняў. Яўген Адаменка пацікавіўся, колькі было крадзяжоў у 2018 годзе і колькі з іх выяўлена сумесна з кіраўніцтвам гаспадаркі. На што ўчастковы інспектар патлумачыў, што адказныя спецыялісты гаспадаркі неахвотна дакладваюць пра падобныя факты, таму што ў канчатковым выніку яны таксама атрымліваюць спагнанне. Сваё пытанне дэпутат патлумачыў тым, што падчас пасяўных і ўборачнай кампаній паліва ў гаспадарках нярэдка памяншаецца напалову, пры гэтым механізатары наракаюць на яго недахоп і прывёў выкрытыя абуральныя факты, выяўленыя ў асобных гаспадарках, калі ў асабістым карыстанні механізатараў і вадзіцеляў аказвалася   па паўтары-дзве тысячы літраў паліва. Паводле слоў дэпутата, гэтыя нястачы пазней даводзіцца кампенсаваць за кошт гаспадаркі. «Дык дзе ж будуць выпрацоўкі і заробак?» — задаў рытарычнае пытанне Яўген Адаменка. Ён жа распавёў аб малаказдатчыках, якія прымудраліся прадаваць дзяржаве па 20 літраў малака штодня, не маючы пры гэтым ні адной каровы.

Выступаючы далей перад удзельнікамі  пасяджэння Яўген Буніслававіч  Адаменка закрануў пытанне выніковасці сельскагаспадарчай вытворчасці, рэнтабельнасці выпускаемай прадукцыі, даў справаздачу аб выкананні даручэнняў і наказаў, атрыманых ад жыхароў сельсавета. Гэта звароты па аўтобусных прыпынках і раскладзе руху грамадскага транспарту і рашэнне праблемы водазабеспячэння.

Закрануў Яўген Буніслававіч  і гандаль на вёсцы, тыя нараканні, якія часта чутныя ў адрас райпо. Дэпутат адзначыў, што гэта надуманая праблема, таму што сёння заканадаўства дазваляе грамадзянам адкрываць уласную справу, і ўжо ў некаторых сельскіх населеных пунктах нашага раёна маюцца гандлёвыя кропкі з насычэннем запатрабаваных тавараў не горш, чым у буйных гарадах.

У сваім выступе Яўген Адаменка згадаў і аптымізацыю, якая закранае і сяло, і горад. Як адзначыў дэпутат, сёння не толькі грамадзяне, але і ўстановы вучацца лічыць грошы, і затратная праца нікому не патрэбна. Яўген Адаменка заклікаў вяскоўцаў смялей і больш рашуча праяўляць ініцыятыву, адкрываць сваю справу. Гэта можа быць не толькі агратурызм, які ў цяперашні час вельмі папулярны, але і розныя віды бытавога абслугоўвання, і сельскагаспадарчая вытворчасць. Тут жа парламентарый распавёў аб прынятым законе па арганічным земляробству і той выгадзе, якую ён абяцае сельгасвытворцам.

У ходзе размовы з вяскоўцамі дэпутат абмеркаваў і іншыя пытанні

Па заканчэнні сельвыканкама Яўген Буніслававіч Адаменка правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Адно з пытанняў, з якім звярнулася жыхарка в. Мироненнки Ліпаўскага сельсавета, датычылася рамонту дарогі Ліпаў - Міроненка - Ператок. Заяўніца выказала просьбу аказаць садзейнічанне ў рамонце вышэйпаказанай дарогі, так як у цяперашні час эксплуатаваць яе вельмі складана ў сувязі са шматлікімі выбоінамі, якія ўтварыліся ў зімовы перыяд. Па дадзеным звароту парламентарыем зроблены запыт у дарожна-будаўнічае ўпраўленне -152 г. Калінкавічы. Выкананне звароту ўзята на кантроль.

Па іншых зваротах дадзены тлумачэнні ў ходзе прыёму грамадзян згодна дзеючага заканадаўства.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць