Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.02.2019

20 лютага 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна правяла прыём грамадзян у Шаршунскім сельвыканкаме.

Гэта самая аддаленая тэрыторыя Заслаўскай выбарчай акругі, таму выбаршчыкі населеных пунктаў дадзенага сельвыканкама заўсёды рады сустрэчы са сваім дэпутатам.

Добрай практыкай з'яўляюцца грунтоўныя гутаркі дэпутата Курсевіч Валянціны. Напярэдаднi прыёму са старшынямі сельвыканкамаў, у якіх Валянціна Вацлаваўна высвятляе ўсе праблемныя пытанні на даручаных ім тэрыторыях, стан і развіццё інфраструктуры.

Валянціна Вацлаваўна з асаблівай увагай правяла гэты прыём, уважліва выслухоўвала просьбы сваіх выбаршчыкаў, час ад часу робячы паметкі ў блакноце.

Выбаршчык Камісараў Аляксандр Рыгоравіч, які пражывае ў в. Рогава з сынам-інвалідам з дзяцінства, працяглы час працаваў у саўгасе «Рогаўскі», прыйшоў да дэпутата з просьбай аказаць садзейнічанне ў афармленні праваўстанаўліваючых дакументаў на жылы дом і зямельны ўчастак.

Жыхарка в. Новы Двор Кузняцова Вольга Кузьмінічна прыйшла са скаргай на індывідуальнага прадпрымальніка, які арандуе возера ў в. Касачы і, з яе слоў, забараняе мясцоваму насельніцтву купацца ў летні перыяд часу.

Як заўсёды, не абышлося без пытанняў па добраўпарадкаванні тэрыторыі і ўтрыманні мясцовых дарог.

Усе ўзнятыя ў працэсе прыёму пытанні ўзяты дэпутатам на кантроль і будуць старанна прапрацаваны.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць