21.02.2019

20 лютага 2019 года парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Пірштуком Б.К. прыняла ўдзел у 5-й сустрэчы Групы падтрымкі Шаўковага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ у г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка).

У ходзе мерапрыемства кіраўніком беларускай дэлегацыі Пірштуком Б.К. праведзена прэзентацыя другой міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая адбудзецца ў г. Мінску з 29 па 30 красавіка 2019 года. Дадзенае мерапрыемства будзе прысвечана пытанням павышэння інвестыцыйнай, транзітнай, турыстычнай прывабнасці дзяржаў  удзельніц ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». Сярод удзельнікаў распаўсюджаны праект праграмы Мінскай канферэнцыі, дадзены адпаведныя тлумачэнні адносна тэматыкі і мадальнасцяў маючага адбыцца форуму.

 

Старшынёй Групы падтрымкі Шаўковага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ А.Гуліевым дадзена высокая ацэнка ініцыятыве беларускага боку аб правядзенні канферэнцыі, пацверджаны ўдзел у маючым адбыцца мерапрыемстве кіраўніцтва ПА АБСЕ.


Акрамя таго, беларускія парламентарыі прынялі ўдзел у арганізаваным намеснікам старшыні Групы падтрымкі Шаўковага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ Р.Хайдэрам (Аўстрыйская Рэспубліка) паралельным мерапрыемстве з прэзентацыяй аўстрыйска-славацкай інфраструктурнага праекта.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць