20.05.2019

20 мая 2019 года У.П.Андрэйчанка прыняў удзел у пасяджэнні Савета Парламенцкай Асамблеі АДКБ (г. Бішкек, Кыргызская Рэспубліка).

У пасяджэнні ўдзельнічалі дэлегацыі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі і Таджыкістана. У якасці назіральнікаў прысутнічалі прадстаўнікі Сербіі.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі прыярытэты старшынства Кыргызскай Рэспублікі ў АДКБ у 2019 годзе, вынікі дзейнасці Пастаяннага савета АДКБ па ўдасканаленні інстытуцыйных асноў Арганізацыі, актуальныя пытанні процідзеяння выклікам і пагрозам калектыўнай бяспекі, гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў — членаў АДКБ на 2016 — 2020 гады, узаемадзеяння парламенцкіх дэлегацый краін АДКБ у Парламенцкай асамблеі АБСЕ, арганізацыю работы групы міжнародных назіральнікаў ПА АДКБ па назіранні за пазачарговымі выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан. Акрамя таго, быў удакладнены план работы ПА АДКБ на 2019 год.

Пры абмеркаванні пытання аб узаемадзеянні ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ У.П.Андрэйчанка праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб выніках адбыўшайся 29 — 30 красавіка ў г. Мінску Міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ «Адзін пояс, адзін шлях: паглыбленне супрацоўніцтва ў імя ўстойлівага развіцця і росквіту».

Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама расказаў аб асноўных выніках дзейнасці беларускай парламенцкай дэлегацыі ў ПА АБСЕ. У прыватнасці ён адзначыў, што па ініцыятыве беларускага боку пры актыўнай падтрымцы дзяржаў — членаў АДКБ Парламенцкай асамблеяй АБСЕ быў прыняты шэраг рэзалюцыяў па такіх важных пытаннях, як супрацоўніцтва ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, барацьба з гандлем людзьмі і распаўсюджваннем наркотыкаў, прасоўванне зялёнай і лічбавай эканомікі ў інтарэсах забеспячэння эканамічнага росту на прасторы АБСЕ.

Кажучы пра падрыхтоўку да летняй сесіі ПА АБСЕ, У.П.Андрэйчанка расказаў аб праекце чарговай беларускай рэзалюцыі «Стратэгічнае прагназаванне ў галінах навукі, тэхналогій і інавацый для ўстойлівага развіцця». У цяперашні час праект праходзіць працэдуру збору подпісаў для ўнясення ў якасці дадатковага пункта ў парадак дня сесіі Арганізацыі, якая адбудзецца ў ліпені 2019 года ў Люксембургу, паведаміў У.П.Андрэйчанка. Ён таксама выказаў надзею на цеснае супрацоўніцтва парламентарыяў краін АДКБ у прыняцці рэзалюцыі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць